ЭЛЕКТРАМАГНІ́ТНАЯ ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ ПРЫЛА́ДА,
прылада, дзеянне якой заснавана на ўзаемадзеянні магнітнага поля току, што вымяраецца і працякае ў нерухомым правадніку (
Найб. пашыраныя Э.в.п. з плоскай і круглай нерухомымі шпулямі, з замкнутым магнітаправодам. У першых пры праходжанні току праз шпулю ў яе зазор уцягваецца ферамагн. стрыжань, які паварочвае стрэлку. У прылад з круглай шпуляй рухомы і нерухомы стрыжні пры праходжанні току па шпулі намагнічваюцца і адштурхоўваюцца; рухомы стрыжань разам са стрэлкай паварочваецца на адпаведны вугал. Э.в.п. простыя па канструкцыі, надзейныя, устойлівыя да перагрузак, але невысокай адчувальнасці і са значным спажываннем энергіі. Ад уплыву вонкавых
У.М.Сацута.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)